А “М”ы ў суботу сабраліся – і разам з маладосцеўскай аўтаркай Марынай Дубень (https://vk.com/yume_amaya [1] ) з’ездзілі ў лагер “Зубраня”, да змены школьнікаў-журналістаў. І паспелі не толькі распавесці ім пра наш часопіс ды пазнаёміцца з іх уласнымі друкаванымі выданнямі (газета “Маладзік” назаўжды!), але і пагуляць з імі на майстар-класе.
Майстар-клас “М”ы зладзілі таксама не абы-які, а пад агульную тэму: гуляліся ў “сапраўдную рэдакцыю”. Як утварыць з, мякка кажучы, няпростага матэрыялу ды ў самых няпростых умовах “цукерачку”? Спытайце ў юных журналістаў з “Зубраня” – бо ў іх усё атрымалася! У такой цёплай кампаніі толькі і праводзіць лістападаўскія вечары.
Але зорка суботніх сустрэч з моладдзю – вядома, “Бярозка” (https://vk.com/club79153157 [2] ) і бярозкаўскія сакрэты J (глядзіце фота ад Марыны).
Увогуле, будзьце з намі. З намі – цікава.
Спасылкі
[1] https://vk.com/yume_amaya
[2] https://vk.com/club79153157
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1