Учора Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, правёў перагаворы са сваім калегам — старшынёй Нацыянальнай асамблеі Судана Ібрагімам Амерам. Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, прадметам абмеркавання сталі пытанні развіцця беларуска-суданскага міжпарламенцкага дыялогу.
"Дасягнута дамоўленасць парламенцкімі метадамі стымуляваць нарошчванне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы. Уладзімір Андрэйчанка абазначыў беларускае бачанне развіцця ўзаемадзеяння па шэрагу канкрэтных бізнес-праектаў", — праінфармавала прэс-служба.
Значная ўвага падчас перагавораў была ўдзелена задачам далейшага пашырэння дагаворна-прававой базы. З абодвух бакоў зроблены акцэнт на атрыманне ўзаемавыгадных вынікаў у галіне гуманітарнага супрацоўніцтва і медыцынскага турызму.
У гэты ж дзень адбылася сустрэча Уладзіміра Андрэйчанкі з кіраўніцтвам Савета штатаў Судана. Абодва бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельская гаспадарцы, асваенні прыродных рэсурсаў Судана, падрыхтоўцы кадраў.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Фота прадстаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sudan
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou
[6] https://zviazda.by/be/tags/ibragim-ahmed-amer