Сямейнае свята "Мама-Фэст" пройдзе 18-19 лістапада на пляцоўцы ТРЦ Dana Mall ў Мінску, паведамілі арганізатары.
Праект навучання і падтрымкі маладых мам "МамЭксперт", прапаноўваючы гараджанам такі фармат мерапрыемства, імкнецца даць ім месца для абмену вопытам. Для будучых бацькоў гэта магчымасць атрымаць у экспертаў адказы на пытанні пра жыццё ў дэкрэце і дзіцячым выхаванні, кансультацыі па грудным выкормліванні і прыкорме малых, па раннім развіцці. Таксама будуць арганізаваныя дыскусія на тэму дзіцячай бяспекі, экспрэс-курсы па падрыхтоўцы да родаў, майстар-класы па догляду за нованароджанымі, у тым ліку слінганашэнне і масажу. На мерапрыемства запрошаны вядомыя жанчыны са сферы бізнесу і моднай індустрыі, мамы-блогеры, якія рэалізуюць розныя праекты падтрымкі.
Каб мамы за клопатам пра дзяцей не забывалі даглядаць і за сабой, арганізатары падрыхтавалі для іх б'юці-зону. На гэтай пляцоўцы можна будзе расслабіцца і памедытаваць, даведацца больш пра касметыку для аднаўлення прыгажосці скуры і валасоў пасля родаў. Камусьці будзе цікавы майстар-клас па экспрэс-макіяжы і пляценні касічак, камусьці - спартыўныя майстар-класы. Таксама пройдуць паказы дзіцячай моды, выступленні творчых калектываў, конкурсы і розыгрышы прызоў.
Дзецям таксама будзе чым заняцца на фэсце: іх чакаюць тэматычны квэст, латарэі, фотазоны, майстар-класы і творчыя курсы. На фуд-корце госці фестывалю змогуць прадэгуставаць дзіцячае харчаванне.
Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна папярэдне зарэгістравацца на сайце арганізатара - mamafest.by.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/syamya