Скончаны прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.
На званне лаўрэата конкурсу прэтэндуюць 40 арганізацый, якія працуюць у розных галінах эканомікі. З іх поўным спісам [2] можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарта. Трэба адзначыць, што 33 з іх ужо былі лаўрэатамі ў мінулым.
Больш за ўсё - чатырнаццаць - арганізацый будуць канкураваць у накірунку дзейнасці, звязаным з вытворчасцю харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Крыху меншы конкурс сярод прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на аказанні паслуг - адзінаццаць.
Назвы пераможцаў конкурсу абвесцяць напрыканцы года. Ім уручаць дыпломы і сімвалы Прэміі. Таксама яны атрымаюць права тры гады выкарыстоўваць эмблему Прэміі пры маркіроўцы прадукцыі, на іх упакоўцы і ў рэкламных мэтах, а таксама ў дакументацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] http://gosstandart.gov.by/ru-RU/NewsId.php?UrlRid=1485
[3] https://zviazda.by/be/tags/premiya-u-galine-yakasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-kamitet-pa-standartyzacyi