Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, напрыканцы візіту старшыня ніжняй палаты нашага парламента Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з прэзідэнтам Рэспублікі Судан Амарам аль-Башырам.
Былі абмеркаваны ключавыя пытанні беларуска-суданскіх адносін — з акцэнтам на рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у святле вынікаў перагавораў прэзідэнтаў абедзвюх краін, якія прайшлі ў студзені бягучага года ў Хартуме.
«У прыватнасці, уздымаліся пытанні ўзаемадзеяння ў галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, асваення прыродных рэсурсаў Рэспублікі Судан, — інфармуе прэс-служба. — Канстатавалі высокі ўзровень палітычных адносін, у тым ліку сувязяў па лініі парламентаў «як мастоў, якія аб'ядноўваюць дзве дружалюбныя краіны». Прэзідэнт Рэспублікі Судан даў высокую ацэнку ролі парламентарыяў у прасоўванні гандлёва-эканамічных, гуманітарных сувязяў і дзелавых кантактаў дзвюх краін.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/sudan