Учора ў Інстытуце журналістыкі БДУ адбылася 19-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка-2017: стан, праблемы і перспектывы».
Як адзначыў ва ўступным слове дырэктар інстытута Сяргей Дубовік, сёлетняя канферэнцыя чарговы раз прадэманстравала цікаўнасць міжнароднай навуковай супольнасці да тэм, якія былі вынесены на разгляд навукоўцаў, прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ, дыпламатаў, акрэдытаваных у Мінску пасольстваў. У дыялогу ўдзельнічала больш як 30 навукоўцаў і даследчыкаў з вышэйшых навучальных устаноў краін далёкага і блізкага замежжа.
Яны абмеркавалі, у прыватнасці, перспектывы далейшай работы традыцыйных СМІ ў новых абставінах, іх месца і ролю ў нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. На думку ўдзельнікаў размовы, канферэнцыя зрабіла салідны ўнёсак у асэнсаванне сучаснага стану медыйнай сферы, дапамагла вызначыць верагодныя шляхі развіцця беларускай журналістыкі на найбліжэйшую будучыню і больш далёкую перспектыву ўвогуле.
Леанід ТУГАРЫН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/instytut-zhurnalistyki-bdu