Дакументаабарот у школах скарачаецца, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марына Суворава ў ток-шоу "Ёсць пытанне на тэлеканале "БелРос". Выпуск быў прысвечаны тэме адукацыі.
Марына Суворава канстатавала, што размова аб скарачэнні дакументаабароту ў школах ідзе даўно, адпаведныя інструкцыі ўжо скарэкціраваны. Такім чынам, настаўнікам трэба запаўняць меншую колькасць папер.
Удзельнікі ток-шоу таксама абмяркоўвалі шляхі павышэння аўтарытэту настаўніка. "Аўтарытэт залежыць яшчэ і ад самога настаўніка. Яму таксама трэба працаваць на свой аўтарытэт. Апошнім часам у нас у педуніверсітэты прыцягваюцца вельмі добрыя выпускнікі 11-х класаў, пераможцы алімпіяд, уладальнікі залатых і сярэбраных медалёў, выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з чырвоным дыпломам", - адзначыла Марына Суворава.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi