Праект віртуальнай рэканструкцыі бібліятэкі і архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў рэалізаваны ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, дзе захоўваецца частка гэтай унікальнай спадчыны, паведамілі ва ўстанове.
Ужо больш за 100 экземпляраў унікальных выданняў з архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў пераведзены ў лічбавы фармат і даступны чытачам у паўнатэкставым электронным варыянце. Упарадкаваная калекцыя электронных дакументаў, забяспечаных сродкамі навігацыі і пошуку, знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі. Азнаёміцца з паўнатэкставымі выданнямі можна, зайшоўшы на сайце на віджэт "Бібліятэка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў".
Праект будзе цікавы для работнікаў бібліятэк і музеяў, кнігазнаўцаў і гісторыкаў, філолагаў і лінгвістаў, а таксама ўсіх, каго цікавіць кніжная культура і духоўная спадчына мінулага.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/radzivily