Кіраўнік прыватнага прадпрыемства па выпуску металічных канструкцый разам са сваімі заснавальнікамі вырашыў абхітрыць крэдытораў. Свае сродкі на суму каля 80 тыс. рублёў яны перадалі па накладной іншаму суб'екту гаспадарання, прасцей кажучы, стварылі новую «чыстую» фірму, а ўсе крэдытныя абавязкі пакінулі на рахунку асноўнага прадпрыемства. Такім чынам, усе 24 крэдыторы засталіся са значнымі стратамі. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента фінансавых раследаванняў КДК па Гродзенскай вобласці Аляксандр Траяноўскі. За гэту дзейнасць кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства прыцягнута да адказнасці, узбуджана крымінальная справа.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva