Дэлегацыю нашай дзяржавы на саміце «Усходняга партнёрства» ў Бруселі (24 лістапада) узначаліць міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Шупляк, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
«Беларускім бокам з удзячнасцю ўспрынята запрашэнне наведаць саміт на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, — сказаў Андрэй Шупляк, — што адлюстроўвае прагрэс у адносінах Беларусі з ЕС і пераход, пасля доўгага перыяду рознагалоссяў, у новы стан узаемадзеяння з ЕС як вельмі важным суседам, партнёрам па рашэнні пытанняў міжнароднай бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне і па пашырэнні гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння краін ЕС з Беларуссю».
У дыпламатычнай практыцы, адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства, візіт на найвышэйшым узроўні, як правіла, з'яўляецца кульмінацыяй узаемных намаганняў бакоў па развіцці супрацоўніцтва.
Беларусь зацікаўленая ў працягу ўдзелу ва «Усходнім партнёрстве» ЕС. Ён павінен стаць відавочна карысным для грамадзян Беларусі і ЕС, палегчыўшы ўмовы вядзення бізнесу, кантакты паміж людзьмі, сувязі ў розных сферах, падвысіўшы ўзровень аб'ектыўных ведаў адно пра аднаго.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-shuplyak
[5] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[6] https://zviazda.by/be/tags/ushodnyae-partnyorstva
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey