Падарунак напярэдадні навагодніх свят ад казачнага чараўніка чакае, бадай, кожнае дзіця. Таму Белпошта па добрай традыцыі дапамагае здзейсніць мары — прымае заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза».
Ёсць два варыянты. Можна заказаць пісьмо: у ім будзе паштоўка з віншаваннямі ад Дзеда Мароза, набор святочных вітражных наклеек і размалёвак-арыгамі. А калі выбраць падарунак, у дадатак да гэтага дзіця атрымае яшчэ і мяккую цацку — сімвал года — сабачку ў футры. Кошт пісьма пры перасылцы па Беларусі складае пяць рублёў, у краіны СНД і дальняга замежжа — дзесяць. Падарунак абыдзецца ў 23 і 31 рубель адпаведна.
Заказы па тэрыторыі Беларусі прымаюцца да 23 снежня, у краіны СНД і дальняга замежжа — да 1 снежня. Да 30 лістапада дзейнічае зніжка — 10 працэнтаў. Аформіць паслугу можна ў любым аддзяленні сувязі, у паштальёна ці праз інтэрнэт-сэрвіс.
Дарэчы, Дзед Мароз са Снягуркай таксама прымаюць віншаванні! У круглай зале сталічнага Паштамта для іх усталявана спецыяльная скрыня. Але лісты навагоднім героям можна адправіць і ў іх іншых аддзяленнях сувязі. Каб пісьмы дайшлі да чараўніка і яго ўнучкі, пішыце адрас правільна: Белавежская пушча, 225063, вёска Каменюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzed-maroz
[5] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[6] https://zviazda.by/be/tags/novy-god-2018
[7] https://zviazda.by/be/tags/kantakt