Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «2017 — Год навукі ў Беларусі».
Ён быў аб'яўлены ўказам Прэзідэнта краіны з мэтай павышэння статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэння спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу.
Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах краіны. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
На фінішы года выйшлі ў абарачэнне таксама тры паштовыя маркі, прысвечаныя 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашай краінай і рэспублікамі Малдова, Усходні Уругвай. Гэтыя праекты падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
У дзень выпуску марак у аддзяленні сувязі №1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) прайшло спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/pashtovaya-marka
[3] https://zviazda.by/be/tags/god-navuki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kantakt