Грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі і выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі павялічваюцца на 10 працэнтаў. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2017 года №879.
Гэта павелічэнне было здзейснена з мэтай забяспечыць дзецям і падлеткам рацыянальнае і збалансаванае харчаванне, а таксама ў сувязі з ростам індэкса спажывецкіх цэн на прадукты харчавання.
Паколькі бацькі выхаванцаў дашкольных устаноў аплачваюць 100 працэнтаў кошту харчавання, для іх выдаткі на гэты артыкул таксама вырастуць на 10%.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuchency
[4] https://zviazda.by/be/tags/abedy
[5] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[6] https://zviazda.by/be/tags/padatki