У Беларусі трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры ў ходзе рабочага візіту ў Гомельскую вобласць.
"Некалькі гадоў таму я даручыў стварыць ідэальныя ўмовы, каб ухапіцца за рэшту (людзей, якія займаюцца народнымі промысламі. - Заўвага БЕЛТА), якія пацягнуць за сабой яшчэ дзясятак рабят і дзяўчат. Каб не загубіць. Раней практычна ў кожнай хаце нешта маглі рабіць. хтосьці хату мог пабудаваць, хтосьці - цацкі рабіў. А цяпер сядзяць у камп'ютарах. Мы страцілі многія рэчы. Таму добра, што ствараем умовы, каб яны адрадзіліся ", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У прыклад Прэзідэнт прывёў і той факт, што раней у кожнай хаце на вёсцы і нават у гарадах маглі кляпаць касу, а зараз зрабіць гэта могуць адзінкі.
"Таленавітых, здольных людзей шмат. Але талент трэба развіць. Народную творчасць нельга страціць. Асабліва тых, хто ўмее нешта рабіць сваімі рукамі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/narodnyya-promysly