У пятніцу тэрарысты на двух джыпах пад'ехалі да самай буйной на поўначы Сіная мячэці эр-Роўда, размешчанай недалёка ад цэнтра правінцыі, - горада эль-Арыш.
Злачынцы дачакаліся заканчэння малітвы, затым некалькі чалавек уварваліся ўнутр і падарвалі выбуховае прыстасаванне. Іншыя чакалі перапалоханых людзей на вуліцы з аўтаматычнай зброяй. Як распавядаюць відавочцы, мусульман, якія выбягалі ў паніцы, расстрэльвалі на парозе мячэці.
Злачынцы адчувалі сябе цалкам ўпэўнена, паколькі нікуды не спяшаліся, а пасля з'яўлення на месцы трагедыі машын хуткай дапамогі яны пачалі страляць і па медыках.
Ахвярамі сталі 305 чалавек, пацярпелі 128.
Ні адна з дзеючых у Егіпце экстрэмісцкіх груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.
Сілы бяспекі Егіпта падчас ваеннай аперацыі ліквідавалі 30 тэрарыстаў.
У цяперашні час вядзецца пошук трэніровачных лагераў экстрэмістаў, дзе вялася падрыхтоўка да ажыццяўлення тэракту. На поўначы і ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава праводзіцца спецаперацыя "Помста за пакутнікаў". Задзейнічана баявая авіяцыя, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты.
Сітуацыя ў правінцыі нармалізаваная і кантралюецца вайскоўцамі і сіламі МУС, паліцыя размешчана ў раёне міжнароднай аўтатрасы, узмоцнена ахова ўсіх мячэцяў, цэркваў, дзяржустаноў.
У краіне абвешчана агульнанацыянальная трохдзённая жалоба.
Парламент Егіпта збярэцца 27 лістапада на экстраннае пасяджэнне ў сувязі з тэрактам.
Як заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мухамед Шэрыф, "на сустрэчы будзе абвешчана аб падтрымцы парламентам крокаў палітычнага кіраўніцтва краіны па выкараненні тэрарызму і пацвярджэнні асноватворнаа пастулату, згодна з якім нацыянальная бяспека Егіпта - вышэй за ўсё".
Акрамя таго, паводле яго слоў, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца законапраект аб АЭС. "Нягледзячы на злачынную руку тэрарызму, Егіпет рухаецца наперад, і тэрарысты не змогуць перашкодзіць рэалізацыі прагрэсіўных праектаў, а толькі ўмацуюць яго рашучасць будаваць і развівацца", - адзначыў Шэрыф.
Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі распарадзіўся пабудаваць мемарыял у памяць пра ахвяраў найбуйнейшага ў гісторыі краіны тэракту.
Тэрміны і месца ўзвядзення мемарыяла пакуль не ўдакладняюцца. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў указанне кабінету міністраў выдзеліць сем'ям загінулых па $11 тыс. у якасці матэрыяльнай кампенсацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, сем'ям і блізкім загінулых і параненых.
"Гэта трагедыя - агульны боль не толькі для народа Егіпта, але і для ўсяго цывілізаванага чалавецтва. Яна яшчэ раз пацвярджае неабходнасць паслядоўнай і бязлітаснай барацьбы супраць тэрарыстаў, якія не паважаюць прынцыпы гуманізму", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення, а Егіпту - міру і спакою.
Эмір Кувейта шэйх Сабах аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах выказаў спачуванні прэзідэнту Егіпта і падкрэсліў, што тэрарыстычны акт "супярэчыць ісламу" і "чалавечым каштоўнасцям".
Дональд Трамп назваў атаку подлым і жахлівым актам тэрору і заклікаў "падарваць экстрэмісцкую ідэалогію, якая стварае аснову для іх [тэрарыстаў] існавання".
У Дзярждэпартаменце назвалі атаку "неймаверным актам зла".
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў "самыя глыбокія спачуванні сем'ям ахвяр, ураду і народу Егіпта" і заклікаў прыцягнуць да правасуддзя адказных за гэтую "жахлівую атаку".
З асуджэннем тэракту выступілі Папа Рымскі Францыск, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Федэрыка Магерыні і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://ria.ru/world/20171124/1509547084.html
[4] http://belta.by
[5] http://tass.ru
[6] http://www.bbc.com/
[7] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[9] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[10] https://zviazda.by/be/tags/myachec
[11] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[12] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[13] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[14] https://zviazda.by/be/tags/ramzan-kadyrau
[15] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu
[16] https://zviazda.by/be/tags/zhan-klod-yunker
[17] https://zviazda.by/be/tags/aan
[18] https://zviazda.by/be/tags/eurakamisiya
[19] https://zviazda.by/be/tags/islam
[20] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhdepartament-zsha