Кавер на песню «Новы дзень» гурта «Sonika» у выкананні студэнткі з Масквы Соф'і Лапінай стаў першым у топе папулярных відэа расійскага ютуба.
За некалькі дзён кавер набраў амаль 600 тысяч праглядаў.
Соф'я вучыцца ў Маскоўскім інстытуце сучаснага мастацтва. Яе педагогамі з'яўляюцца беларусы Пятро Ялфімаў і Аляксандра Пчалінцава, якія дапамаглі дзяўчыне прафесійна выканаць песню па-беларуску.
У сваёй суполцы УКантакце дзяўчына таксама апублікавала відэа дэбютнай песні «Castles», з якой яна плануе ўдзел у нацыянальным адборы на Еўрабачанне-2018 ад Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kavery
[7] https://zviazda.by/be/tags/youtube
[8] https://zviazda.by/be/tags/videa