Пераможцам міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" стала Паліна Багусевіч з Расіі, беларуска Хелена Мерааі на пятым месцы.
Паліна нарадзілася ў ліпені 2003 года ў Маскве. Яна вучаніца Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога. У 2014 годзе Паліна прыняла ўдзел у першым сезоне праекта "Голас. Дзеці", дзе выступала ў камандзе Дзімы Білана. Яна пераможца шматлікіх конкурсаў. Сярод іх дыплом першай ступені міжнароднага вакальнага конкурсу "Сан-Рэма" для дзяцей і падлеткаў (2015).
На дзіцячым "Еўрабачанні" Паліна Багусевіч падарыла гледачам песню з глыбокім сацыяльным пасылам "Wings". Кампазіцыя ўсяляе надзею, што ніхто ў гэтым свеце не самотны. У кожнага ёсць роўныя магчымасці і правы. І кожны мае права любіць і быць шчаслівым. Па выніках галасавання нацыянальных журы і інтэрнэт-карыстальнікаў прадстаўніца Расіі набрала 188 балаў.
У тройцы лідараў таксама Грузія (185) і Аўстралія (172).
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2017
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/palina-bagusevich
[6] https://zviazda.by/be/tags/helena-meraai