У рамках праграмы «Панарама» ў эфіры «Беларусь 1» днямі стартаваў новы праект Агенцтва тэленавін «Усім навука» — аб распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук, іх практычным і тэарэтычным прымяненні, эфектыўнасці даследаванняў і іх укараненні ў вытворчасць.
У новай рубрыцы карэспандэнты АТН пачынаюць падводзіць вынікі года. Журналісты паспрабуюць адказаць на пытанні, як упісваюцца нацыянальныя навуковыя праграмы і праекты ў сістэму міжнароднай даследчай дзейнасці, наколькі запатрабаваныя яны ў эканамічнай і сацыяльнай сферах і што перашкаджае прасоўванню навуковых ідэй.
«Усім навука» раскажа пра тое, як навукоўцы НАН Беларусі супрацоўнічаюць з БелАЗам, пра ўнікальныя вытворчасці ў Светлагорску, сістэму зандзіравання зямлі і энергаэфектыўную святлодыёдную тэхніку, як навукоўцы Інстытута лесу ў Гомелі працуюць над калекцыяй штамаў грыбоў, якая прызнана нацыянальным здабыткам краіны, а таксама аб даследаваннях захворванняў дрэў. Дарэчы, больш за 15 беларускіх адкрыццяў у гэтай галіне зарэгістраваныя ў Міжнародным банку генаў Нацыянальнага цэнтра ЗША. Ужо сёння ў межах рубрыкі «Усім навука» гледачы даведаюцца, дзе беларусы могуць зрабіць генетычны пашпарт, у якую спартыўную секцыю лепш аддаць дзіця, каб вырас сапраўдны чэмпіён; дзе захоўваецца жывы архіў Беларусі і як вызначыць сваю схільнасць да рэдкіх генетычных захворванняў.
Іван Купарвас
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/navuka