У парадку дня чарговага пасяджэння трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання былі законапраекты, звязаныя з двухбаковымі міжнароднымі адносінамі, Нацыянальнай акадэміяй навук, ЕАЭС, Мэтамі ўстойлівага развіцця...
Парламентарыі ратыфікавалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем у рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ адзначыў, што пагадненне вызначае канкрэтныя дэталі ўзаемадзеяння.
Ухвалены таксама змены ў Закон «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У законапраекце ўдакладняюцца задачы, якія стаяць перад НАН, тлумачыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына СТАРАВОЙТАВА. Гэта пытанні, звязаныя з маніторынгам расліннага і жывёльнага свету, а таксама з правядзеннем навуковых даследаванняў у касмічнай прасторы. Акадэмія навук і раней займалася гэтымі напрамкамі, але ў дадзеным законапраекце яны замацоўваюцца ў адзіным выглядзе.
Прагаласавалі сенатары і за змены ў Закон «Аб патэнтах на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры». «Гэта пытанне эфектыўнасці і якасці нашай даследчай дзейнасці ў розных сферах, — гаворыць Ірына Старавойтава. — Закон мае сур'ёзныя прагрэсіўныя рысы. Патэнтаўладальнікі цяпер змогуць атрымаць кампенсацыю ў выпадку парушэння іх правоў. І памер кампенсацыі будзе ад 1 да 50 000 базавых велічынь. Гэтая норма ўводзіцца ўпершыню.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki-nacyyanalnaga-shodu-respubliki-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau
[7] https://zviazda.by/be/tags/iryna-staravoytava