Новы пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў наведаў у суботу сталічную школу №143. Яна названая ў гонар славутага казахскага пісьменніка Мухтара Аўэзава.
Пасольства Казахстана рэгулярна папаўняе школьную бібліятэку кнігамі казахстанскіх пісьменнікаў. Акрамя таго, у школе рэгулярна праходзяць конкурсы на веданне казахскай літаратуры і культуры.
«Я папрасіў кіраўніцтва навучальнай установы зняць усе копіі матэрыялаў, якія робяць вучні. Не ведаў, што ў беларускай моладзі такая цікавасць да нашага пісьменніка, да нашай краіны. Мухтар Аўэзаў для казахстанцаў - як Якуб Колас для беларусаў, як Леў Талстой для рускіх. Гэта геній, які адкрыў казахаў для ўсяго свету», - адзначыў Ермухамет Ертысбаеў.
Самы вядомы твор Мухтара Аўэзава - раман-эпапея «Шлях Абая».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan