Да яе правядзення падключацца 90 міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў. Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018-га адбудуцца навагоднія ранішнікі. У іх прымуць удзел больш як 15 тысяч дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.
«Радуе, што да дабрачыннай навагодняй акцыі падключаецца ўсё грамадства, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена ГАЛАЎНЁВА. — Мы назіраем пазітыўную тэндэнцыю, калі некаторыя фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі аказваюць дапамогу ў правядзенні навагодніх свят, арганізуюць свае акцыі, робяць ахвяраванні».
Святочныя мерапрыемствы адбудуцца ва ўсіх малых і вялікіх населеных пунктах. Галоўная ж ёлка краіны пройдзе ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, сюды запрошаны 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Рыжскай беларускай школы, беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе.
Надзея ДРЫЛА
dryla@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-dryla
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] mailto:dryla@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci