Праект накіраваны на ўдасканалення ведаў у студэнтаў, а таксама на пашырэнне іх кругагляду і павышэнне матывацыі да вывучэння гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін.
Лекцыі не патрабуюць спецыяльнай папярэдняй падрыхтоўкі слухачоў. Акрамя таго, тэмы выступленняў і спікераў вызначаюць самі студэнты ў залежнасці ад сваіх навуковых пераваг і інтарэсаў. Для гэтага ім прапануецца пакінуць свае пажаданні, запоўніўшы анлайн анкету. Ідэя правядзення навукова-адукацыйных сустрэч належыць упраўленню выхаваўчай работы з моладдзю БДУ.
З першай лекцыяй ”Універсітэт — пачатак: этапы станаўлення БДУ, людзі, якія ўнеслі вялікі ўклад у росквіт нашай альма-матэр” выступіць загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ Алег ЯНОЎСКІ. Пройдзе яна па адрасе: вул. Бабруйская, 5, аўд. 418. Пачатак у 17.00.
Даведка:
Яноўскі Алег Антонавіч — прафесар, які ўпершыню ў сусветнай практыцы вышэйшай школы ініцыяваў ўвядзенне новага прадмета — універсітэтазнаўства. Удзельнічаў у станаўленні новай сімволікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ( “папараць-кветка”); ініцыяваў шматтомнае выданне абраных навуковых работ БДУ (1921-2001 гады) розных напрамкаў. З'яўляўся членам навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Беларусі, віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі беларускіх гісторыкаў, навуковым сакратаром Аб'яднанага Савета БДУ. Уваходзіць у рэдкалегіі навуковых гістарычных часопісаў. Аўтар больш за 150 навуковых прац, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Дадатковую інфармацыю можна найсці з сацыяльнай сетцы “УКантакце” https://vk.com/openlecture_bsu [1]
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://vk.com/openlecture_bsu
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya