«МС» ужо паведамляла пра тое, што ў Клічаве распрацавана цікавая ініцыятыва «Вермікантэйнер у кожны дом». Яна рэалізуецца сумеснымі намаганнямі сярэдняй школы №2, прадпрыемства «Жылкамгас» і фермерскай гаспадаркі «Канстанта арт» у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
На працягу паўгода ў Клічаве прайшлі дзевяць інфармацыйных сесій і семінар для насельніцтва, дзе падрабязна расказвалася пра карысную тэхналогію, паведаміў дырэктар клічаўскага Жылкамгаса Андрэй Мацюшонак. А нядаўна адбылася раздача кантэйнераў насельніцтву. Усяго іх было закуплена за кошт міжнароднай дапамогі 167. Дзесяць засталося на балансе школы — дзеці будуць назіраць за тэхналогіяй прыгатавання кампосту, некалькі кантэйнераў узятыя на ўзбраенне фермерскай гаспадаркай, якая падзялілася з насельніцтвам патомствам каліфарнійскіх чарвякоў для прыгатавання біягумусу, астатнія перададзены жыхарам вуліцы Чырвонаармейская. Карысць ініцыятывы ў тым, што насельніцтву прывіваецца правільнае стаўленне да раслінных адходаў, а камунальнікі нясуць менш выдаткаў на вываз расліннага смецця на палігон і яго пахаванне.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] mailto:zigulya@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/praan