Гэта лідзіруючы банк краіны. Падчас рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванні Віктару Ананічу, старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», што гэта фінансавая ўстанова захавае свае пазіцыі.
— Спадзяюся, вы скажаце, што патрэбна зрабіць, каб «Беларусбанк» быў сапраўды галоўным банкам нашай дзяржавы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я б хацеў пачуць, як увогуле сітуацыя ў галоўным банку, якія праблемы, што насцярожвае. Можа быць, вы мне падкажаце праз прызму «Беларусбанка», якая сітуацыя ўвогуле ў банкаўскай сістэме на ўзроўні камерцыйных банкаў.
Кіраўнік краіны пацікавіўся і стратэгіяй развіцця банка: што плануецца зрабіць у наступныя гады.
— Ведаю, што вы зусім нядаўна зацвердзілі стратэгію — да 2020 года. У чым яе сутнасць? І на што мы ў выніку гэтага выйдзем? Гэта пражэкты ці гэта заснавана на нейкай базе, калі мы плануем дасягнуць нейкіх вяршынь у банкаўскім бізнесе.
Па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Віктар АНАНІЧ, старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», расказаў журналістам:
— Кіраўніку дзяржавы было даложана аб рабоце банка сёлета, пра тое, што банк з'яўляецца асноўным крэдыторам беларускай эканомікі. У гэтым годзе асноўная ўвага надавалася крэдытаванню малога і сярэдняга бізнесу. Банкам выкананы ўсе нарматывы бяспечнага функцыянавання, якія закладзены Нацыянальным банкам. У цэлым атрымана станоўчая ацэнка кіраўніка дзяржавы па выніках работы банка.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/viktar-ananich
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank