Прэзентацыя кнігі "Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Рускай арміяй у гады Першай сусветнай вайны ў падзеях і асобах" прайшла ў Мінску 13 снежня.
Падчас прэзентацыі ў мінскім храме-помніку ў гонар Усіх Святых была не толькі паказана кніга, але і адбыўся прагляд гістарычнага фільма. Усе наведвальнікі смаглі таксама наведаць фотавыставу «Венцаносная сям'я» пра жыццё святых царскіх пакутнікаў. На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі рэлігійных канфесій, чыноўнікі і дзеячы культуры.
Аўтары кнігі Анатоль Шаркоў і Алена Харашэвіч адзначылі, што дзейнасці стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Рускай арміяй нададзена вельмі недастаткова ўвагі. "Гэта і абумовіла выбар, каб асвятліць гэты бок Першай сусветнай вайны", - адзначылі аўтары.
Марына БЕГУНКОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershaya-susvetnaya-vayna