Жыхар Даніі Фінд Андэрсан-Фрудаль спрабаваў атрымаць кампенсацыю за сапсаваную маёмасць, але прайграў суд, паведамляе партал The Local.
Мужчына падаў іск супраць Дацкага агенцтва па ахове прыроды і патрабаваў выплаціць 40 тысяч еўра за сапсаванае землеўладанне. Як сцвярджаў заяўнік, бабры пагрызлі дрэвы і сапсавалі возера на яго ўчастку. Але суд камуны Хальстэбра не прыняў довадаў істца і абавязаў яго выплаціць 4 тысячы еўра ў якасці кампенсацыі за судовыя выдаткі. У рашэнні суда сказана, што работнікі агенцтва ўжо выправілі нанесеныя пашкоджанні. Бабры, якія пагрызлі дрэвы, адносяцца да рэдкага віду, асобін якога ў свеце налічваецца ўсяго каля 200 галоў. У раён, дзе адбыўся інцыдэнт, яны былі спецыяльна завезены ў 1999 годзе.
Іван Купарвас
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/babry
[6] https://zviazda.by/be/tags/sud
[7] https://zviazda.by/be/tags/isk
[8] https://zviazda.by/be/tags/daniya