Незвычайнага факеланосца стварылі інжынеры Карэйскага інстытута перадавых тэхналогій, па тэрыторыі якога робат і пранёс Алімпійскі агонь. Атрымаўшы факел, HUBО праехаў з ім каля 100 м да кардоннай сцяны. З дапамогай невялікай пілы ён прарэзаў у ёй дзірку, праз якую перадаў агонь свайму стваральніку — прафесару О Чун-хо.
Між тым перад HUBО агонь неслі адзін з заснавальнікаў Лабараторыі робататэхнікі і механікі Каліфарнійскага ўніверсітэта Лос-Анджэлеса прафесар Дэніс Хонг і робат KАІST — кіраваная чалавекам мадэль FХ-2. Менавіта ў Каліфорніі робат HUBО стаў пераможцам конкурсу DАRРА Rоbоtісs Сhаllеngе 2015 года.
Адзначаецца, што робаты HUBО працягнуць працаваць на Алімпіядзе. Яны будуць сустракаць гасцей спаборніцтваў у аэрапорце і падтрымліваць удзельнікаў на стадыёнах. Таксама ў робатаў можна будзе атрымаць даведачную інфармацыю на англійскай, кітайскай, карэйскай і японскай мовах.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyski-agon
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec