Эмацыянальнае выгаранне — гэта наша псіхалагічная абарона, калі стрэсы на працы пачынаюць нас знясільваць.
Гэты феномен быў апісаны ў ЗША яшчэ ў 1970-я. Тэрмін пачаў прымяняцца да здаровых людзей, вымушаных знаходзіцца ў эмацыянальна нагружанай атмасферы падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. У выніку чалавек страчвае большую частку сваёй фізічнай і эмацыянальнай энергіі, становіцца незадаволены сабой і сваёй работай, перастае разумець людзей, спачуваць тым, каму даводзіцца аказваць прафесійную дапамогу.
Паводле слоў урача-псіхатэрапеўта Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Наталлі ФАЦЕЕВАЙ, сіндром эмацыянальнага выгарання ўзнікае ў выніку велізарных эмацыянальных затрат, якіх патрабуюць стасункі з людзьмі. Да гэтага схільныя педагогі, медработнікі, кіраўнікі, сацыяльныя работнікі... Схільнасць да падобнага стану правакуюць і сам па сабе прафесійны вопыт, працагалізм, арыентацыя на вынік, жаданне ўсё кантраляваць, ідэалізаваныя чаканні ад работы і жыцця, празмерны аб'ём работы, манатоннасць дзейнасці, ненармаваны графік, інфармацыйная нагрузка, міжасабовыя канфлікты, адсутнасць належнага маральнага і матэрыяльнага ўзнагароджання, адсутнасць часу на адпачынак, высокая канкурэнцыя, пастаянная крытыка і г. д.
Не варта баяцца заяўляць аб сваіх правах, адмаўляцца ад выканання работы, якой няма ў службовых інструкцыях. Што яшчэ можа дапамагчы не дапусціць эмацыянальнага выгарання?
Лячэнне выгарання павінна быць скіравана не толькі на пазбяганне стрэсаў, але і на ўстаноўку балансу паміж энергетычнымі затратамі на прафесійную дзейнасць і атрыманнем узнагароды. Пераадолець стрэс хвораму можа дапамагчы і кваліфікаваны псіхатэрапеўт.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:protas@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/emacyyanalnae-vygaranne
[6] https://zviazda.by/be/tags/stres-na-pracy
[7] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya