Ён запрацаваў у Краснаполлі пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў (раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва). Ініцыятыва «Крок да самастойнасці» перамагла ў конкурсе праектаў «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што падтрымліваецца ЕС—ПРААН.
На рамонт памяшкання, набыццё мэблі, бытавой тэхнікі, а таксама мультымедыйнай устаноўкі і ўсяго астатняга, неабходнага для правядзення практычных заняткаў, было выдзелена 14 027 еўра. Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, якія выступілі партнёрамі ініцыятывы, разам з маладымі інвалідамі распрацавалі тэхналагічныя карты страў і правялі па іх 16 майстар-класаў. Акрамя гэтага, быў падрыхтаваны і выдадзены зборнік рэцэптаў «Я таксама ўмею гатаваць».
Як адзначыла старшыня Краснапольскага райсавета дэпутатаў Анжаліка Гоман, новы цэнтр дапаможа маладым людзям адаптавацца да жыцця ў грамадстве, навучыцца клапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zigulya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/krasnapolle-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/centr-sacyyalnaga-abslugouvannya-naselnictva