Экспазіцыя беларускіх вытворцаў «Made іn Belarus» будзе арганізавана ў рамках ключавой спецыялізаванай выстаўцы прадуктаў харчавання і напояў Gulfood, якая пройдзе ў Дубаі (ААЭ) з 18 па 22 лютага 2018 года. Пра гэта «Звяздзе» паведамілі ў прэс-службе выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Выстаўка Gulfood уваходзіць у тройку найбуйнейшых штогадовых сусветных выставак харчовых тавараў. Беларусь на ёй будуць прадстаўляць «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат», «Калінкавіцкі малочны камбінат», «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», «Ашмянскі сыраробны завод» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», «Слонімскі мясакамбінат», «Мінскі малочны завод №1», «Чырвоны харчавік», «Беллакт». Прыём заявак на ўдзел працягваецца.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[5] https://zviazda.by/be/tags/aychynnyya-pradpryemstvy
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradukty-harchavannya