zviazda.by
Published on zviazda.by (http://zviazda.by)

Хатняя старонка > Прывабнасць айчыннага

  • 20.12.2017 00:02
  • Аўтар: Уладзiслаў Лукашэвіч [1]
  • Эканоміка [2]

У першым чытанні прыняты папраўкі ў закон «Аб інвестыцыях». Асаблівасць законапраекта заключаецца ў тым, што ён быў унесены ў Палату прадстаўнікоў самімі дэпутатамі — Уладзіславам Шчэпавым і Аляксеем Сокалам. Новаўвядзенні, якія прапануюцца ў дакуменце, скіраваныя на паляпшэнне дзелавога асяроддзя, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці, а таксама забеспячэнне гарантый правоў прыватнай уласнасці.


Якія ж дапаўненні і змяненні змяшчае законапраект? Па-першае, у закон аб інвестыцыях дадалі артыкул, згодна з якім вызначаецца агульны парадак і ўмовы кампенсацыі інвестару кошту маёмасці, якая з'яўляецца інвестыцыямі або ўтвараецца ў выніку ажыццяўлення інвестыцый, пры нацыяналізацыі або рэквізіцыі гэтай маёмасці. Па-другое, прадугледжваецца ўзаемная адмова дзяржаў ад юрысдыкцыйнага імунітэту ў адносінах да спрэчак з прыватнымі асобамі іншай дзяржавы. На дадзены момант гэты аспект урэгуляваны часткова ў артыкуле закона «Аб канцэсіях». Па-трэцяе, законапраектам прадугледжана ўдакладненне абавязковых умоў інвестыцыйных дагавораў, сярод іх — аб'ект, аб'ём, крыніцы інвестыцый, правы, абавязкі бакоў, адказнасць.

У другім чытанні дэпутаты прынялі законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год». Для яго разліку быў прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі складзе 101,2%, а сярэднегадавыя параметры: інфляцыя — 107,4%, курс долара — 2,038 беларускага і 62,3 расійскага рубля, стаўка рэфінансавання — 11% гадавых, а цана на нафту — 43 долары за барэль.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by [3]

Тэгі:
  • інвестыцыі [4]
  • эканоміка [5]
  • законапраект [6]
  • бюджэт [7]
Падзяліцца:
  • [8]
  • [9]
  • [10]
  • [11]
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2019 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function (d, w, c) { (w[c] = w[c] || []).push(function() { try { w.yaCounter37842935 = new Ya.Metrika({ id:37842935, clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true }); } catch(e) { } }); var n = d.getElementsByTagName("script")[0], s = d.createElement("script"), f = function () { n.parentNode.insertBefore(s, n); }; s.type = "text/javascript"; s.async = true; s.src = "https://mc.yandex.ru/metrika/watch.js"; if (w.opera == "[object Opera]") { d.addEventListener("DOMContentLoaded", f, false); } else { f(); } })(document, window, "yandex_metrika_callbacks");
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] http://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[4] http://zviazda.by/be/tags/investycyi
[5] http://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[6] http://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-0
[7] http://zviazda.by/be/tags/byudzhet
[8] http://twitter.com/share?url=http://zviazda.by/be/news/20171219/1513701866-pryvabnasc-aychynnaga&text=Прывабнасць айчыннага
[9] http://vkontakte.ru/share.php?url=http://zviazda.by/be/news/20171219/1513701866-pryvabnasc-aychynnaga
[10] http://www.facebook.com/sharer.php?u=http://zviazda.by/be/news/20171219/1513701866-pryvabnasc-aychynnaga&t=Прывабнасць айчыннага&src=sp
[11] https://plusone.google.com/_/+1/confirm?hl=ru&url=http://zviazda.by/be/news/20171219/1513701866-pryvabnasc-aychynnaga