Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, падпісаная электронным лічбавым подпісам (ЭЛП), накіравана ў Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры адным з найбуйнейшых забудоўшчыкаў беларускай сталіцы.
Гэта новы этап у развіцці сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Шырокае прымяненне ЭЛП пры звароце ў сістэму рэгістрацыі будзе спрыяць хуткасці і якасці абслугоўвання, лічаць у прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/neruhomasc