З 21 па 28 снежня сумесная акцыя ратавальнікаў і працаўнікоў лясгасаў «Дорым ёлку знаўцам пажарнага толку!» пройдзе ва ўсіх райцэнтрах Мінскай вобласці.
— Каб атрымаць бясплатна навагоднюю прыгажуню, якая напярэдадні свят павінна з'явіцца ў кожным доме, жыхарам сталічнай вобласці неабходна будзе адказаць на пытанні ў галіне бяспекі. Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі не толькі стварыць настрой, але і нагадаць і дарослым, і дзецям пра жыццёва важныя правілы, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч.
Акцыя будзе праходзіць на працягу гадзіны з 17.00 да 18.00 21, 26 і 28 снежня на ёлачных кірмашах.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[5] https://zviazda.by/be/tags/elka
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns
[7] https://zviazda.by/be/tags/lyasgas