Надзея Саевіч, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы:
— Кожны раз, гартаючы свежы нумар «Звязды», з задавальненнем адзначаеш цікавыя публікацыі, даведваешся пра апошнія навіны жыцця нашай краіны і замежжа, знаёмішся з культурнымі падзеямі, чытаеш пра знакамітых людзей. Адметна, што з гісторыяй адной з найстарэйшых беларускамоўных газет звязаны і творчы шлях Янкі Купалы. У свой час паэт плённа супрацоўнічаў з выданнем: выступаў на старонках з публіцыстычнымі артыкуламі, наведваў рэдакцыю, даваў парады калегам. Менавіта тут упершыню былі апублікаваны каля 70 вершаў беларускага песняра, а таксама яго пераклады з Пушкіна, Шаўчэнкі.
Калі ў 1934 годзе выйшаў пяцітысячны нумар «Звязды», Янка Купала прысвяціў паважанай газеце верш:
Пяць тысяч — не жарты вам —
Нумароў з запалам
«Звязда» наша слаўная
Ўжо надрукавала.
Скажам жа ёй шчырае
Наша пажаданне:
Каб жыла, квяцілася
Далей безустанне.
Мы, супрацоўнікі музея, далучаемся да гэтых пажаданняў класіка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/ya-znou-vybirayu-zvyazdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/padpiska-na-zvyazdu