Пра гэта, у прыватнасці, заявіў пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань у мінскім Доме дружбы ў час падвядзення вынікаў супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах за 2017 год.
Пасол таксама падкрэсліў, што адносіны паміж краінамі вылучаюцца ўзаемнай зацікаўленасцю бакоў актыўна развіваць стасункі літаральна па ўсіх кірунках. Напрыклад, у 2017 годзе каля 30 в'етнамскіх дэлегацый наведалі Беларусь, прыкладна столькі ж беларускіх дэлегацый пабывалі ў В'етнаме. У ходзе перагавораў партнёры паставілі мэту ў 2018 годзе давесці тавараабарот паміж дзвюма краінамі да 500 млн долараў ЗША. Падставы для гэтага ёсць. Так, усё эфектыўней узаемадзейнічаюць рэгіёны краін, асобныя прамысловыя прадпрыемствы. Сярод іх і вытворцы малочных прадуктаў, якія плануюць у наступным годзе адкрыць у В'етнаме сумеснае прадпрыемства з выкарыстаннем беларускага малака і тэхналогій.
Леанід Лахманенка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-lahmanenka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/malochnaya-pradukcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vetnam
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandlyova-ekanamichnae-supracounictva