Хочам вас пазнаёміць яшчэ з адной беларусачкай — Вестай Касцюк. Родам яна з прыгожай Нясвіжчыны. Хутка Весце споўніцца шэсць гадкоў. Дзяўчынка яна жвавая, вясёлая, любіць дапамагаць матулі ў яе працы бібліятэкара. На здымку Веста ў вобразе маленькай Купалінкі. Гэтую ролю яна выконвала падчас мерапрыемства, прысвечанага 135-годдзю Янкі Купалы. З чатырох гадкоў Веста разам з бабуляй пачала спяваць беларускія народныя песні, таксама любіць нашы традыцыйныя святы — Купалле, Калядкі, Масленіцу
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0