Гэта прапісана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №85 ад 11 снежня 2017 года. Тарыфныя аклады павысілі ўрачам-экспертам медыка-рэабілітацыйных экспертных камісій (МРЭК), у тым ліку старшыням МРЭК, урачам-экспертам РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі, уключаючы загадчыка кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення. Урачам з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй аклады павялічваюць на 50 працэнтаў, з першай катэгорыяй — на 40 працэнтаў, з другой — на 30.
Даплата ўстаноўлена таксама медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй за выдачу (увядзенне) пацыентам, хворым на туберкулёз, супрацьтуберкулёзных лекавых сродкаў і кантроль іх прыёму. Пры абслугоўванні ў амбулаторных умовах дзяржарганізацыі аховы здароўя за кожнага пацыента прадугледжана павышэнне ў памеры пяці працэнтаў тарыфнай стаўкі першага разраду, але не больш за 10 працэнтаў гэтай стаўкі ў дзень незалежна ад колькасці пацыентаў. Пры выездзе медработніка па месцы жыхарства хворага будуць даплачваць за кожнага з іх 10 працэнтаў тарыфнай стаўкі першага разраду, але не больш за 20 працэнтаў ад гэтай стаўкі ў дзень.
Пастанова ўступіла ў сілу з учарашняга дня.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/urach
[5] https://zviazda.by/be/tags/zarabotnaya-plata