І хоць гэта знамянальная падзея адбылася больш чым праз 70 гадоў пасля выхаду загада аб узнагароджанні, для палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Максіма Навумавіча Застрэлава яна была не менш хвалюючай і радаснай. Баявы медаль «За адвагу» ўручыў заслужанаму ветэрану памочнік ваеннага аташэ пры пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь маёр Ілья Мелітоўскі. Цырымонія адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы ў сценах УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Баявыя подзвігі Максіма Навумавіча адзначаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі: «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў». Тое, што ёсць яшчэ адна ўзнагарода «за прыкладныя паводзіны ў баі з нямецкімі захопнікамі на подступах да горада Кёнігсберг, праяўленыя смеласць і мужнасць у знішчэнні двух нямецкіх салдат», ветэран не ведаў. У дакументы закралася прыкрая памылка, што ў 1950 годзе ён памёр. І калі б не цікаўнасць сына ветэрана, які знайшоў інфармацыю пра ўзнагароду ў інтэрнэце, медаль наўрад ці трапіў бы да свайго законнага ўладальніка. Наблізіць гэты хвалюючы момант дапамаглі кіраўніцтва УУС Магілёўскага аблвыканкама, ваенны абласны камісарыят і абласны Савет ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Белта
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zigulya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/medal
[5] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/veteran
[7] https://zviazda.by/be/tags/maksim-zastrelau
[8] https://zviazda.by/be/tags/advaga