Біяпрэпарат “Субмасцін—КРС” прызначаны для эфектыўнай прафілактыкі і лячэння масціту ў кароў з лактацыяй — захворвання, якое практычна не паддаецца тэрапіі традыцыйнымі метадамі і прыносіць найбольшыя страты ў малочнай вытворчасці.
Распрацоўшчыкамі выступілі супрацоўнікі Навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогій кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта БДУ, а кіраўніком навуковай работы — загадчык кафедры мікрабіялогіі прафесар Уладзімір Пракулевіч.
Перавагамі прапанаванай інавацыі з'яўляецца поўная адсутнасць у складзе прэпарата антыбіётыкаў, а дзеючыя рэчывы прадстаўлены ўласнымі ахоўнымі бялкамі жывёл. Акрамя таго, малочную і мясную прадукцыю можна выкарыстоўваць у ежу без абмежаванняў і падчас выкарыстання біяпрэпаратаў, і пазней.
Тэхналогія атрымання ветэрынарнага лекавага сродку адносіцца да інавацыйных навуковых распрацовак VI тэхналагічнага ўкладу і ўключае поўны цыкл: ад канструявання генаў, стварэння генна-інженерных штамаў-прадуцэнтаў, біясінтэзу адпаведных фармацэўтычных субстанцый, да прыгатавання гатовай лекавай формы. Арганізавана вытворчасць прэпарата з выкарыстаннем мясцовай сыравіны і ўжо выраблена больш за 400 тысяч доз. Біяпрэпарат запатрабаваны і пастаўляецца на экспарт у краіны ЕАЭС.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navuka