Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Раством Хрыстовым.
Гэта чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці.
Раство — час сяброўскіх сустрэч, незабыўнага адчування цяпла, дамашняй утульнасці і ўзаемаразумення.
Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі.
Няхай святочны настрой калядных дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем'ям.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rastvo-hrystova