Мінскі праваслаўны прыход Святой Праведнай Сафіі Слуцкай, які знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Курасоўшчына, у дзевятнаццаты раз святкуе Нараджэнне Хрыстова. У храме сабраліся не меней за чатырыста вернікаў. Усеночнае бдзенне і ранішную літургію правялі настаяцель прыхода айцец Анатолій Мазалеўскі разам са святарамі Уладзімірам Дарашэвічам і Міхаілам Каняевым. Спяваў клірасны хор царквы пад кіраўніцтвам регента Ганны Лыскавец. Адметна, што новазбудаванай царкве ўжо пятнаццаць гадоў, але і да сёння ў храме працягваецца роспіс сцен і алтара: алтарная частка і дагэтуль у рыштаваннях, але гэта ніколькі не ўплывае на святочны настрой вернікаў.
Клікала на святочнае богаслужэнне званар Кацярына Лапаткіна, якая ўжо болей за дзесяць гадоў падымаецца на званіцу і абуджае наваколле благавестам і мелодыяй трохзвонаў. З нагоды свята ў храме ўсталявана батлейка нараджэння Хрыстова, да якой падыходзяць і прыкладаюцца людзі.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/rastvo