Пяць чалавек загінулі пры пажары ў Барысаўскім раёне, паведамілі ў МНС.
Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Стайкі Барысаўскага раёна паступіла ў 2.00 11 студзеня. На пажары загінулі 5 чалавек. Прычына пажару высвятляецца.
Як патлумачыла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч, драўляны дом гарэў адкрытым полымем.
Работнікі МНС у доме выявілі 5 загінулых мужчын.
Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння. "Следчыя УСК па Мінскай вобласці сумесна з экспертамі праводзяць агляд месца здарэння, усталёўваюцца асобы загінуўшых, сведкі, відавочцы. Праводзіцца комплекс першапачатковых следчых дзеянняў", - праінфармавала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns