Расійскі лаўкостар "Перамога" акрэдытаваны на палёты ў Гомель з 16 лютага, у Мінск з 25 сакавіка, паведамілі ў дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
"Расійская авіякампанія" Перамога" ў снежні 2017 года атрымала акрэдытацыю на дзве лініі: Санкт-Пецярбург-Мінск і Масква-Гомель. З 16 лютага яны могуць выконваць палёты ў Гомель, а з 25 сакавіка - у Мінск. Мы пацвердзілі іх заяўку на выкананне палётаў з гэтымі датамі, а далей - іх праца", - адзначылі ў дэпартаменце.
Пры гэтым спецыялісты ўдакладнілі, што цяпер расійская авіякампанія павінна заключыць камерцыйныя дагаворыарганізацыямі па абслугоўванні, у прыватнасці, беларускімі аэрапортамі ў Мінску і Гомелі.
Авіякампанія "Перамога" атрымала допуск ад "Расавіяцыі" да рэгулярных рэйсаў у Беларусь у лістападзе 2017 года.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/laukosty