Беларускае пасольства ў КНР і часопіс «Маладосць» [3] абвясцілі конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі.
Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам гэтага творчага спаборніцтва падзяліцца ў сваіх работах назіраннямі пра стэрэатыпы, якія ёсць у беларусаў адносна Кітая і, наадварот, у жыхароў Паднябеснай — пра Сінявокую. Канкурсантам трэба прыдумаць умоўную біяграфію — як быццам аўтар эсэ нарадзіўся ў Беларусі — і распавесці, як яму тут жывецца. Можна напісаць пра побыт жыхароў, можна пра наш клімат і г. д.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца цэнтры вывучэння беларускай культуры ў Кітаі, а таксама ўсе студэнты з гэтай краіны, якія вучацца ў Беларусі. Найлепшыя эсэ «Маладосць» надрукуе сёлета ў адным з нумароў, прысвечаных Паднябеснай.
Творчыя работы павінны быць аб'ёмам не больш за 7 тысяч знакаў. Дасылаць іх можна на беларускай, рускай ці кітайскай мовах да 31 сакавіка на электронныя адрасы: chіna@mfa.gov.by [4] (з кітайскага боку), vdsd@tut.by [5] (у Беларусі) з абавязковай пазнакай «Конкурс эсэ аб Беларусі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://zviazda.by/be/edition/maladosc
[4] mailto:chіna@mfa.gov.by
[5] mailto:vdsd@tyt.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-ese
[7] https://zviazda.by/be/tags/maladosc