З надыходам маразоў печы ў прыватных дамах паляцца па некалькі разоў на тыдзень. Менавіта ў такое надвор'е нельга праграваць дом, моцна прапаліўшы печ адзін раз у дзень, пажадана рабіць гэта 2-3 разы. Таму ратавальнікі наведваюць прыватныя падворкі, каб не толькі абследаваць стан пячнога ацяплення, але і дапамагчы выправіць непаладкі.
Супрацоўнікі Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі стан печаў у вёсцы Новы двор Хацежынскага сельскага савета. Вялікая вёска амаль уся газіфікаваная, але засталося два дзясяткі дамоў з печамі.
— Расколін няма, пячны ліст патрэбнага памеру... — аглядае першую хату начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных справах Дзяніс ЖЫЛКО.
Абавязкова — наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў. Сёння ўсе правілы выкананыя. Але, на жаль, кожны дзень адбываюцца пажары, менавіта таму МНС папярэджвае, што выкананне нескладаных правілаў можа дапамагчы захаваць сваё жыллё і жыццё блізкіх!
Марына БЕГУНКОВА
Мінская вобл.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns