У прыватным доме па вуліцы 4-й Першамайскай у Брэсце ўзарваўся газавы балон. Выбух прагрымеў а палове на шостую раніцы. Гаспадары дома пакінулі памяшканне да прыезду ратавальнікаў. Ніхто з людзей не пацярпеў. А вось жыллё разбурана моцна. Абрынулася цагляная сцяна, пажар знішчыў значную частку маёмасці. Гаспадар дома, яго жонка і дачка перабраліся да сваякоў.
Прычыны здарэння высвятляюцца. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей МАШНОЎ, магчыма, выбух справакавала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання. Але пакуль гэта толькі версія.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne