На наступным тыдні сацыякультурны канал «Беларусь 3» прадставіць прэм'еру —тэлецыкл Алега Лукашэвіча «Сучаснае мастацтва Беларусі» пра выдатных беларускіх мастакоў новага стагоддзя. Першы фільм, які гледачы ўбачаць 24 студзеня ў 19.30, прысвечаны Валерыю Шкарубу.
Як успаміаюць рэжысёры праекта Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, работа над ім пачалася яшчэ паўтара года таму. Вынікам доўгіх здымак сталі дзесяць фільмаў-партрэтаў нашых сучаснікаў, сярод якіх — без некалькіх тыдняў 95-гадовы юбіляр, народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерый Шкаруба, аўтар цэнтральнага манумента мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» скульптар Канстанцін Касцючэнка, мастак Ігар Бархаткоў і іншыя дзеячы культуры і мастацтва.
Асобны фільм прысвечаны адноўленай царкве ў вёсцы Вішнева, што на Міншчыне — над фрэскамі, скульптурнымі кампазіцыямі, мазаікамі для іканастаса храма працавала творчая суполка з маладых беларускіх мастакоў Глеба Отчыка, Паліны Амельяновіч, Канстанціна Касцючэнкі. Адметнасцю цыкла таксама стала адмыслова падабранае музычнае суправаджэнне мастацкіх вандровак, сваё для кожнага фільма.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:zaharava@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen