У Баранавічах за палову тыдня адбылося ўжо другое рэзананснае здарэнне, калі давялося эвакуіраваць людзей і перакрываць рух транспарту.
Гэтым разам парушальнікам спакою стаў 37-гадовы гараджанін, які прыйшоў да кватэры былой сужыцелькі з прадметам, падобным да гранаты, і стаў пагражаць, патрабуючы выпіўку. Пакуль жанчына выклікала міліцыю, яе былы ўцёк, а падазроны прадмет паклаў пад дзверы. Але кабета не разгубілася і... выкінула гранату праз акно. Прыбыўшыя міліцыянеры вывелі жыльцоў дома на вуліцу. Рух па вуліцы Бадака, на якой адбыўся інцыдэнт, перакрылі. Сапёры праверылі падазроны прадмет. Ён аказаўся гранатай, але вучэбнай. Хулігана затрымалі ў суседнім доме. Вядзецца праверка.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne