Конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” арганізуецца па ініцыятыве Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама мінскага і абласных выканаўчых камітэтаў. Праводзіцца ён пачынаючы з 2002 года. Пры падвядзенні вынікаў рэспубліканская конкурсная камісія ўлічвае водгукі спажыўцоў, якія паступілі ў адносінах да арганізацый-фіналістаў, іх прадукцыі і паслуг.
Фітасоль дыетычнай серыі “Універсум” з паніжаным утрыманнем хлорыстага натрыю, якую распрацавалі на ўнітарным прадпрыемстве “Унітэхпрам БДУ”, перамагла ў намінацыі "Харчовыя тавары" . Таксама распрацоўцы вучоных БДУ быў прысуджаны статус “Навінка года".
Харчовыя дыетычныя прафілактычныя фітасолі з паніжаным утрыманнем хлорыстага натрыю серыі “Універсум” прызначаныя для замены паваранай солі ў рацыёне чалавека. Яны выпускаюцца ў чатырох разнавіднасцях: “Універсум Тонус”, “Універсум Арома”, “Універсум Энерга” і “Універсум Плюс”. Уяўляюць сабой сыпкія сумесі харчовай солі, хлорыстага калію, сумесі спецый, гародніны, вострадухмяных траў, якія павышаюць парог смакавай адчувальнасці, амінакіслот і вітамінападобных рэчываў.
Сумесі забяспечваюць зніжэнне долі паваранай солі ў ежы да 30%, а пры змяншэнні спажывання солі зніжаецца рызыка развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі і іншых хвароб сістэмы кровазвароту. Збалансаваны прадукт прайшоў клінічныя выпрабаванні ў РНПЦ “Кардыялогія”, дзе была даказана эфектыўнасць зніжэння салявой залежнасці чалавека.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu