Ідэя стварэння платформы [1] належыць намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы Ігару Вараксе. На сайце крамы прадстаўлены некалькі тыпаў анлайн-матэрыялаў, арыентаваных на розныя групы навучэнцаў.
Абітурыентам Ліцэя БДУ прапануюцца электронныя адукацыйныя рэсурсы — рэпетыцыйныя выпрабаванні і заданні ўступных экзаменаў, прызначаныя для дыстанцыйнай падрыхтоўкі да ўступных іспытаў у Ліцэй. Адзінаццацікласнікі знойдуць там матэрыялы для падрыхтоўкі да ЦТ. Навучэнцам 10-х і 11-х класаў таксама прапануюцца відэалекцыі выкладчыкаў Ліцэя БДУ. Гэтыя навучальныя ролікі дазволяць старшакласнікам акунуцца у ліцэйскую атмасферу, вывучыць прадмет на паглыбленым узроўні і падрыхтавацца да прадметнай алімпіяды.
У анлайн-краме ёсць матэрыялы па беларускай і рускай мове і літаратуры, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, грамадазнаўстве і іншых дысцыплінах.
Аўтарамі навучальных дапаможнікаў і электронных адукацыйных рэсурсаў з'яўляюцца выкладчыкі Ліцэя БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://www.shop.lyceum.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/licey-bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/abituryent
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ct